Неофициальный форум филфака БГУ

Форум филологического факультета Белорусского государственного университета
Текущее время: 21-05, 11:35

Часовой пояс: UTC + 3 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 40 ]  На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 28-11, 22:45 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-04, 07:38
Сообщения: 328
Откуда: Менск|Pontycymer
- Зубы можна зламаць аб твой грыльяж, - прамармытаў Райан, хаваючы паперкі ад цукерак у кішэню плашча Лінвэ.

_________________
"Кахайце кнігу ўсёй душой!" (с)

Спасение рядового Райана - дело рук самого рядового Райана :D


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 01-12, 17:02 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
-Хм, - здзівілася Лінвэ, аглядаючы дзіўны плашч. Да гэтага плашчу на ёй не было, ды і наогул у Забытым Каралеўстве стаяла лета і плашч выглядаў па меншай меры дзіўна.
Але Лінвэ вырашыла не замарочвацца з гэтага поваду і сказала радавому, адэкватна махнуўшы рукою на захад:
-Там - Гудвін!
-Агаааа!! - працягнуў радавы. - Прабач, які-які там він? Кагор? :lol:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 09-12, 15:21 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
Тым часам з ламачча высунула голаў Фрэкен Кракен, падумала, што яна, уласна, тут, у ламаччы, робіць і засунулася назад.
Лінвэ, звузіўшы вочы, глядзела на захад.
-Ну, хутка будзе тралейбус? - спытаў Рэйнджэр Райан. Ён стаміўся. Ён хацеў есці. Але ён цярпеў, як сапраўдны РАДАВЫ.
-Гадзін праз пяць будзе, - суха адказала Лінвэ.

...Няма зроку лепшага, ніж у эльфаў!..

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 12-12, 17:52 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
Хаця тралейбус (ну, такі гужавы транспарт, уласна кажучы, воз з запрэжаным тролем) з'явіўся на гарызонце гадзін праз сем.
-Якое падступства!! - сказала Лінвэ тролю. - Вы мяне кампраметуеце. :evil:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-12, 16:12 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-04, 07:38
Сообщения: 328
Откуда: Менск|Pontycymer
Райан тым часам ужо паспеў заснуть, прачнуцца, з'есці бутэр з маслам і працерці свой кляновы суперскі снукерны кій чыстай анучкай.
Чыстая анучка пасля гэтага выглядала, як ахвяра атамнай вайны, і Райан ціхенька, каб ніхто не ўбачыў, выкінуў яе ў сметніцу.

_________________
"Кахайце кнігу ўсёй душой!" (с)

Спасение рядового Райана - дело рук самого рядового Райана :D


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 19-12, 16:32 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
-Но-но-но, - сувора сказала сметніца. - Што гэта вы робіце?
Рэйджэр сумеўся і здолеў адказаць адно па-валійску:
-Бэ0бэ-бэ-бэ-бэ...
-Хам, - пакрыўдзілася сметніца. Яна разумела валійскую мову. - Выклікаю на дуэль!!!
Але тут разумніца Лінвэ хуценька запхнула Райана ў павозку троля і заскочыла туды сама.
-Адзьё, лос крэтынос! - пракрычаў слаўны рэйнджэр сметніцы.
-Я це пакажу! - пагразіла сметніца кулаком.
Райан хацеў яшчэ штосьці сказаць, але Лінвэ закрыла фортку карэты і гнеўна паглядзела на яго. Ад позірку лінвэ загарэліся фіранкі, і адважны рэйнджэр ледзьве патушыў іх магутным выдыхам.
"Божа, які ідыятызм!" - падумала Лінвэ, хуценька прабягаючы вачыма напісанае вышэй.
Але няма чаго рабіць. Троль напяваў песеньку ямшчыка, карэта пагойдвалася, дарога бегла наперад. Лінвэ адчувала, што хоча СПАААААААААААЦЬ... :lol:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 15-03, 16:02 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-04, 07:38
Сообщения: 328
Откуда: Менск|Pontycymer
Троль тым часам спяваў рускую народную песню на словы Уладзіслава Сыракомлі: "Когда я на почте служил ямщиком...". Ён бязбожна фальшывіў, і няшчаснаму рэйнджэру адно засталося заткнуць вушы і сядзець так. На вокнах качаліся абгарэлыя фіранкі. Пахла паленай тканінай.

_________________
"Кахайце кнігу ўсёй душой!" (с)

Спасение рядового Райана - дело рук самого рядового Райана :D


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 20-06, 14:36 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
Лінвэ прачнулася і пацягнула носам.
-Мяса? - спытала яна сонным голасам у слаўнага Радавога.
-Фіранкі, - адказаў той. - Гэта край царыцы Галюнні.
Лінвэ цяжка ўздыхнула. То быў край вегетарыянцаў і сыраядцаў, край соі і вараных буракоў, край гематагена і іншых замяняльнікаў свежанькага гемаглабіна.
-Ну і ладна, - буркнула Лінвэ і зноў паснула. Рэйнджэр сонна глядзеў на вегетарыянскія пейзажы за вокнамі.

-Папрашу дакументы, - сказаў суворы мужчынскі голас. Гэта быў сам ТАВАРЫШ ПРОНІН, які зараз працаваў пагранічнікам на мяжы Царства Галюнні і Каралеўства Гудвіна.
-Вусы, лапы ды хвост - вось мае дакументы!!! - не вытрымаў Рэйнджэр і сапраўды паказаў хвост. Пасля папляваў на далоні і выцягнуў з-за плячэй стары добры АК. Раздалося гучнае і няўрымслівае "тра-та-та-та-та!!!", якое ў гэтым сказе будзе дзейнікам (хаця і гукаперайманне).
-Што... - толькі і паспела вымавіць сонная Лінвэ.
А Таварыш Пронін ужо маўчаў.
Маўчаў і сувора глядзеў на Рэйнджэра.
-Добра, - мовіў Пронін нарэшце і звярнуўся да Лінвэ: - А вашы дакументы?
Лінвэ моўчкі працягнула Проніну рэшткі грыльяжа, якія слаўны Таварыш тут жа прыкончыў.
-You may pass, - мовіў ён лагодна, прыкрываючы раскрыты праз знянацкую ікаўку рот.
Лінвэ і Рэйнджэр Райан уздыхнулі з палёгкай і падзякавалі Алаху, Амідз-Будзе і яшчэ сім-тым (імёны змесцім у тытрах). Рэгістрацыі-та ні ў кога не было, асабліва ў троля (ён жа - гужавы транспарт).

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 20-06, 16:57 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
Між тым Дарога-З-Жоўтай-Цэглы набліжалася да канца, як гэта робіць усё на свеце (а асабліва - марожанае, цярпенне і грошы). На гарызонце паказаўся, заміргаў агеньчыкамі Зялёны Горад чарадзея Гудвіна.
-А чаму ён - Зялёны? - спытаў Рэйнджэр.
-Эколагі, - працягнула Лінвэ, корпаючыся ў кішэнях.
І Райан паразумела хітнуў галавой.

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 22-06, 12:48 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
-А, - сказала Лінвэ. - І яшчэ, рэйнджэр. Зараз у мяне зменіцца твар - дык ты не пужайся.
Райан глядзеў на Лінвэ прыдзірліва.
-Праўда, змяніўся, - заключыў ён. - А нашто?
-Для канспірацыі, - няголасна адказала Лінвэ. :smile:

За імі крочылі агенты мядзведжага Рэйха.

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 19-10, 13:27 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
-Што яны збіраюцца тут рабіць? - спытаў Вінні Мюлер, назіраючы за нашымі героямі з кустоўя. Кустоўе спачатку вырывалася і гнеўна пішчэла нешта кшталту "Міліцыя!", але пасля супакоілася і заціхла.
-Што збіраюцца тут рабіць яны? - задумліва працягнуў Пятак фон Візгенштейн. Вінні скасіў на яго крывавае вока (ён не спаў шэсць дзён).
-Гэта было рытарычнае пытанне... - паспрабаваў выратаваць сітуацыю Мюлер.
Але было позна.
-Што збіраюцца яны рабіць тут?
-Што рабіць зіраюцца тут яны?
-Яны што збіраюцца рабіць тут?
...
Вінні прыкрыў плюшавыя вушы лапамі. Пятака панесла.

-Што гэта за візгат у кустоўі? - спытаў асцярожны Рэйнджэр і стрэліў разоў пяцьсот па кустоўю, дзе, як падалося яму, не хта варушыўся.
-Стой! - грозна сказаў Райан. - Страляць буду!
-НЕ будзеш, - упэўнена сказала Лінвэ.
-Чаму гэта?! - пакрыўдзіўся Райан.
-Low Ammo, - з выразам адказала Лінвэ моваю мудрацоў і байцоў, а таксама некаторых снукерных снукерыстаў.
-А, - Рэйнджэр хітнуў буйнаю галовушкаю. - Ну тады ладна.

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 31-10, 13:32 
Не в сети
Новичок
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 31-10, 13:22
Сообщения: 6
Тем временем на проежжую часть выбежал Лис (на шее его был намотан шарф с иероглифами "Динамо", а зубах была Роза).
-Возьмите меня с собой, - молвил ен человечим голосом - Я вам пригожусь. И ваще... вы в ответе за тех, кого приручили.


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 01-12, 15:04 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
-Ух ты! - радасна усклікнуў Рэйнджэр. - Чубака!
Лінвэ ўздыхнула і ўзвяла вочы да неба. Не падабалася ёй гэтае захапленне Стар-уорс.
-Гэта не чубака, - папулярна тлумачыла разумніца Лінвэ. - Гэта Антуан дэ Сент-Экзюперы.
Ліс хітнуў галавой.
-Антуан, антуан, - сказаў ён. - Скажыце, а ў вас выпадкам няма сланоў? Або хаця б капелюшоў? А то я такі галодны, што з'еў бы і слана, і ўдава і капялюш... разам.
-Но-но, - Лінвэ пагразіла яму пальцам. - Гэта землі эколагаў. Нельга есці нічога, што варушыцца, інакш павяжуць.
-Ну, - Ліс пачасаў за вухам. - Тады можна я з'ем Райана? Ён ужо хвілін пяць не варушыцца.

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 10-12, 10:50 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-04, 07:38
Сообщения: 328
Откуда: Менск|Pontycymer
-Я вам з'ем!-закрычаў Райан і, адкінуўшы ў бок АК, ад якога ўжо не было карысці, выцягнуў з-за спіны свой чароўны (ці то кляновы, ці то ясеневы) кій для снукеру.

_________________
"Кахайце кнігу ўсёй душой!" (с)

Спасение рядового Райана - дело рук самого рядового Райана :D


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 26-12, 14:16 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
І ўдарыў сябе гэтым кіем па галаве ( :mrgreen: ) - відаць, наўдачу. Або, можа, гэта ў яго быў Berserker-mode.

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 40 ]  На страницу Пред.  1, 2, 3  След.

Часовой пояс: UTC + 3 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by Forumenko © 2006–2014
Русская поддержка phpBB