Рубрыка называецца : "Крыўдна за Беларусь". І сапраўды, крыўдна. Толькі не з прычыны, што нейкія тупыя гомікі называюць нас, беларусаў, рознымі фраземамі - ды плявалі мы на іх сто разоў.
Крыўдна, што пры знаёмстве з амерыканцамі, калі расказваеш апошнім, што выйшаў "Хобіт" па-беларуску, табе кажуць: "Wow! Than you are Belgian!".
Крыўдна, што ў нас няма сваёй, беларускамоўнай фантастыкі і фэнтэзі. Даеш па-беларуску, спадары фантасты!
Крыўдна, што ў крамах беларускамоўных лічаць палякамі (уласны вопыт). Крыўдна, што расейцы робяць выгляд, быццам нас не разумеюць.
Крыўдна, што АНТ, галоўны канал, балбоча па-расейску. Крыўдна, што ўвесь свет асацыюе нас з малахольным Калдуном і яго тоўстым старэйшым братам (і толькі!)
Крыўдна, што нас называюць "сялянскай" нацыяй. Быццам няма, не было, не будзе ў нас шляхты (раней), інтэлігенцыі. З той самай прычыны - крыўдна, што наш агульны прадстаўнік перад іншымі краінамі размаўляе на трасянцы.
Трасянка - вось што крыўдна, дзіка і брыдка.
Крыўдна, што ў нас ёсць пакінутыя дзеці, выкінутыя, як цацкі, жывёлы. Мы адказныя за тых, каго прыручылі. Так?
Крыўдна, што Белавежскую пушчу ператварылі ў тупы луна-парк, дзе смецяць і расейскія, і свае (!!!!) турысты. Рукі адарваць вам. Як і тым, хто дазволіў рубіць пушчанскія дрэвы.
Крыўдна, што каля Мірскага палацу скачуць "спявачкі" ў негліжэ. Крыўдна за прафанацыю Купалы, за прафанацыю навукі.
Крыўдна... за многае.
Але можна толькі крыўдзіцца, а можна паспрабаваць нешта змяніць.
_________________ А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!
|