Неофициальный форум филфака БГУ

Форум филологического факультета Белорусского государственного университета
Текущее время: 17-05, 16:56

Часовой пояс: UTC + 3 часа




Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 9 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Літаратурнае падстрэшша
СообщениеДобавлено: 06-01, 22:12 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
для літаратурных вышукванняў рознага кшталту
Спадзяюся, мяне падтрымаюць. :mrgreen:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 06-01, 22:15 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
Прапаную свой вопыт - як ні дзіўна, у прозе... Першы празаічны твор з маёй клавіятуры, які мне спадабаўся. Радавы Райан, усё для вас :))) :lol:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 06-01, 22:16 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
ПРАФЕСІЯ
Все профессии важны,
Все профессии нужны.
Здаецца, К. Чукоўскі…

- Прафесія, - сказаў ён і развёў рукамі.
- Кепская ў вас прафесія, - адказаў я нават занадта рэзка. – Непрыемная прафесія.
Ён зноў развёў рукамі, але змоўчаў. Ён чакаў, што зраблю я.
Я злаваўся.
-Прафесія, - прабурчаў я. – Ёсць жа будаўнікі, касманаўты…
-Злодзеі, - працягнуў ён мой ланцужок, і я гняўліва ўскінуў на яго вочы. Ён смяяўся – глыбока ўнутры, пра сябе, намагаючыся захаваць ветлівую тактоўнасць і тактоўную ветлівасць, ці як гэта там у іх называецца.
-Я не злодзей, - адрубіў я. – Гэта стэрэатыпы… Вы – абмежаваны суб’ект! І наогул, гэтая ваша арганізацыя…
Ён у трэці раз развёў рукамі. Моўчкі. З дабрадушнай усмешкаю. Гэта пачынала мяне злаваць. Яшчэ больш.
-Паслухайце, - пачаў я, спрабуючы супакоіцца, - у мяне, напрыклад, даручэнне ад шэфа. Я ж не магу…
-Вінаваты, - ён у чарговы раз усміхнуўся вішнёвым ротам, ажно мяне перасмыкнула, - І ў мяне даручэнне ад шэфа. І я не магу. Аніяк.
Я плюнуў. Сліна, як заўжды, калі я злуюся, засычэла і абпаліла дыван. Запахла серай.
Ён не звярнуў увагі, проста прысланіўся спінаю да сцяны і выцягнуў аднекуль з кішэні тоўстую кнігу ў супервокладцы. Я хмыкнуў: адносна існуючых законаў фізікі гэта было б немагчыма. Але ў гэтых стукнутых сваё ўяўленне пра фізіку. Кажуць, яблык Ньютана – іх правіна. Між тым мой апанент, пахукаўшы на акуляры, заняўся чытаннем.
-Дэн Браўн, - прачытаў я на вокладцы. І здзекліва спытаў: – Як, цікава?
Ён паціснуў плячыма і не адказаў. Дэн Браўн праходзіў па нашым агенцтве, таму я дакладна ведаў, што там напісана, і захіхікаў.
Размаўляць з ім, з гэтым стылягам у смокінгу, у прынцыпе было бескарысна, таму я адышоўся, прысеў у скураны фатэлек побач і запаліў кубінскую сігару. Ён скасіў вялікія, да брыдоты сінія вочы на мяне і мовіў ледзь не дабрадушна, але настойліва:
-Тут забаронена паліць.
Я хацеў спрачацца, але ён паказаў на бліскучую шыльду на супрацьлеглай сцяне калідора. Так, мяркую, прарокі паказвалі на які-небудзь вогненны стоўп.
-Супраць улады не папрэш, - я паціснуў плячыма, ад злосці скамячыў сігару і кінуў яе на падлогу. Ён кашлянуў. Я машынальна нахіліўся быў за сігарай, каб выкінуць, нават пачаў шукаць вачыма сметніцу, і раптам да мяне дайшло…
-Слухайце! – выбухнуў я. – Вы хаця б мяне не выхоўвайце!
-Consuetuda est altera natura , - прамармытаў ён, вяртаючыся да Браўна.
Я не зразумеў, пра каго – мяне ці сябе – ён сказаў гэта, таму ўпрост змоўчаў. І шпульнуў тое, што засталося ад сігары, у самую аддаленую урну.
Праз гадзіну сітуацыя зрабілася невыноснай. Ён чытаў. Вельмі ўважліва. Вельмі. Аніводнага разу ён нават не зірнуў у мой бок, не пазяхнуў, не пачасаўся, не правёў вачыма гожанькую медсястрычку… Ён быў як манумент, як абеліск – помнік Чытачу, я б сказаў. Я б зразумеў, калі б ён чытаў што-небудзь вартае. Ну не ж, наш Браўн. Як ён церпіць?
Я затарабаніў пальцамі па ручках фатэля. Я пакачаў нагою, салодка пазяхнуў і пацягнуўся. Я збегаў да апарата з пончыкамі і кавай і з’еў, што выдалі мне машыны. Я зламаў пластыкавы стаканчык, карыстаючыся ім у якасці тамтама. Я выканаў ашаламляльны танец, гучна прытэптваючы па бетанаванай падлозе. Я падміргнуў сімпатычнай дзяўчыне, што несла нейкія папкі па калідоры. Я стаміўся.
Ён чытаў. Чытаў, трэба сказаць, даволі хутка, але так, каб не выклікаць падазрэнняў. Я пачаў здагадвацца, што ён даўно ведае, чым гэтая бязглуздзіца закончыцца, - і тым не менш, ён чытаў. Яму засталося нейкіх 50 старонак, калі…
…прагучаў прарэзлівы, непрыемны крык у палаце за сцяною. Адразу пачалася мітусня. Мне балела галава, таму я зморшчыўся. Пакутліва захацелася паліць.
Ён падняў галаву. Ён усміхаўся. Я ленавата падумаў, як добра было б даць яму па шыі. Пасля калі-небудзь.
-Цудоўна! – мовіў ён, здымаючы акуляры. Браўна ён акуратна паклаў у кішэню, і тоўсты том знік там, як пакунак запалак. З трыманнем сакрэтнасці ў іх там праблемы, гэтаксама мляўка падумалася мне. Кожны нармальны чалавек зразумее, што тут штось нячыста.
Над галавою ягонай з’явіўся і тут жа пужліва схаваўся німб. Я стомлена глянуў на яго. Ён раздражняў мяне ўжо меней, і быў нават кранальны ў сваім хваляванні. Я пачаў прызвычайвацца. А што рабіць, калі такая прафесія? Мне з гэтым стылягам яшчэ год пяцьдзесят супрацоўнічаць, як мінімум.
-Вы пойдзеце паглядзець? – спытаў ён праз хвіліну. – Пазнаёміцца, так бы мовіць?
Я задумаўся. Кава бурчэла ўнутры і прасіла выхаду. Пончык прабіваўся на злучэнне з сваімі братамі ў апараце. Сімпатычная дзяўчына прайшла паўз мяне, усміхнуўшыся.
Я падняўся на ногі.
-Не, - адказаў я. – Паспею. Цэлае жыццё наперадзе. Давайце вы самі.
Ён паціснуў плячыма і ўвайшоў у сцяну.
-Адно б панянькацца, - мармытнуў я і зноў плюнуў. Сліна раз’ела бетон на падлозе, як заўжды.
Запахла серай.
Нічога-нічога, падумалася мне. Наперадзе яшчэ пераходны ўзрост.

:twisted: :twisted: :twisted:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 24-01, 12:14 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-04, 07:38
Сообщения: 328
Откуда: Менск|Pontycymer
малайчынка
:twisted: :twisted: :twisted:

_________________
"Кахайце кнігу ўсёй душой!" (с)

Спасение рядового Райана - дело рук самого рядового Райана :D


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 24-01, 21:16 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
:oops: Дзякуй, дзякуй...
Асабліва актуальная тэматыка апавядання ў святле нашых размоў пра... хехехе... кажаноўскія крыльцы... :twisted:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 28-01, 20:50 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-04, 07:38
Сообщения: 328
Откуда: Менск|Pontycymer
:!:

_________________
"Кахайце кнігу ўсёй душой!" (с)

Спасение рядового Райана - дело рук самого рядового Райана :D


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 31-01, 14:18 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
:?: што? забыла?
Давай лепей уступай у "саюз аднаго літаратара" - "ЛіПа" :smile:
Будзе "саюз двух літаратараў" :lol: :lol: :lol:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 07-02, 12:52 
Не в сети
Site Admin
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-04, 07:38
Сообщения: 328
Откуда: Менск|Pontycymer
канешне, не забыла. я ўвогуле нічога ніколі не забываю)
"Саюз двух літаратараў" - жэсць :mrgreen:
што, можа мне тут мае дэдэктывы выкладываць )) :grin:

_________________
"Кахайце кнігу ўсёй душой!" (с)

Спасение рядового Райана - дело рук самого рядового Райана :D


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 12-03, 12:30 
Не в сети
Третьекурсник
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 29-09, 15:11
Сообщения: 363
Откуда: Midgard
Ryan Day писал(а):
я ўвогуле нічога ніколі не забываю)


Бедная, як ты жывеш з гэтым??

А "дэдэктывы" - выкладывай, гэта трэба. Дэдэктывы - опіум для народа. Таму іх трэба МНОГА! :lol:
І наогул, ідэя "саюзу дваіх літаратараў" мне падаецца ніштовай :cool:

_________________
А у меня дядя работает... на гондолиновой фабрике. Так у него энтого Гондолина - прросто завались!!!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 9 ] 

Часовой пояс: UTC + 3 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by Forumenko © 2006–2014
Русская поддержка phpBB